Чароўныя нажнiчкi

крос-культурны музычны дыялог

Гэтая стужка была створаная ў 2017-2018 годзе амацёрска-прафесійнай камандай з Барысава і дэманстравалася выключна ў жывой агучцы капэлі Žydovačka.

Саўндтрэк для Інтэрнэт-версіі быў распрацаваны і запісаны музыкамі беларускай постфальклорнай супольнасці ў 2023-2024 годзе з дапамогай цьютаркі па клезмеру Алеўціны Парланд. Асноўны рэпертуар фільма – яўрэйскія мелодыі, запісаныя ў ХХ стагоддзі Сафіяй Магід і Зусманам Кісельгофам ад яўрэйскіх музыкаў з Беларусі і на тэрыторыі Беларусі, а таксама беларускія рэфлексіі на яўрэйскія найгрышы, зафіксаваныя мясцовымі даследчыкамі Інай Назінай, Міколам Козенкам і іншымі.